Аналіз выхаваўчай работы педагога-арганізатара ДУА “Пярэжырская сярэдняя школа імя А.Е. Гурыновіча” за 2019/2020 навучальны год

Дата: 5 августа в 10:56, Обновлено 5 августа в 10:56

Аналіз выхаваўчай работы педагога-арганізатара

ДУА “Пярэжырская сярэдняя школа імя А.Е. Гурыновіча”

за 2019/2020 навучальны год

Колькасны рост у ГА “БРПА” – 161 член (узрост 7-14 год – 137 членаў, узрост 15-18 год – 24 члена).

Параўнальны аналіз данных перарэгістрацыі – на 1 чэрвеня 2019 года – 186 член, на 1 чэрвеня 2020 года – 161 член.

Піянерская дружына на працягу года працавала, выконваючы пастаўленыя ў мінулым годзе мэты і задачы. Піянеры і акцябраты прымалі актыўны удзел у школьных і раённых, абласных мерапрыемствах і акцыях, конкурсах і злётах.

Арганізатарам піянерскага руху у школе з 26.11.2018г выступае Сыцэвіч Кацярына Валер'еўна, педагог-арганізатар школы.

Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў рамках піянерскіх праграм:

“Грамадзянін краіны Піянерыя”.

Піянеры дружыны прымалі ўдзел у раённай школе піянерскага актыву, пасяджэннях Дзіцячай палаты РС ГА “БРПА”, правядзенне вучобы піянерскага актыву ў дружыне;

“Дзіцячы Ордэн Міласэрнасці”.

Акцыі “Дом без адзіноты”, “Клопат”, “Падарунак сябру”, акцыя “Абеліск”, “Цуды на Каляды”;

“Акцябраты”.

Першы ўрок “Занімай, Беларусь маладая мая, сврой пачэсны пасад між народаў”, Тыдзень акцябрат (наведванне музея школы, рухомыя гульнёвыя праграмы, Піянерская пошта), калектыўныя творчыя справы да святаў – Дзень Маці, Дзень настаўніка, Новы год і г.д. (выраб паштовак, сувеніраў);

“Гульня – справа сур'ёзная”.

Гульнёвыя і забаўляльныя праграмы, акцыі для акцябрат і піянераў на працягу года (Тыдзень акцябрат, акцыя “Зробім свет чысцей!”, конкурсы малюнкаў і плакатаў  і інш.);

“Спарта”.

 Тыдзень здаровага ладу жыцця, Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу (акцыя “Чырвоная стужачка”, выпуск сценгазеты),спартыўныя спаборніцтвы для акцябрат.

“Сем-Я”.

Правядзенне Дзён піянерскіх дзеянняў “Будзь гатовы!” (выяўленне актыўных, адказных, творчых, мэтанакіраваных навучэнцаў), Дзён піянескіх чэлленджаў у сацыяльных сетках, правядзенне заняткаў Школы піянерскага актыву (на дадзены момант ужо выяўленыя лідэры сярод акцябрат і піянераў, якія ў будучыні будуць прадстаўляць ўстанову адукацыі на мерапрыемствах ГА “БРПА”). Лепшым з піянераў дружыны пашанцавала сустракаць удзельнікаў 55-га Зорнага паходу;

“Спадчына”.

Удзел у мерапрыемствах школы – правядзенне свята “Кірмаш”, майстар-класс “Беларускія народныя гульні”, афармленне інфармацыйнай папкі “Гісторыя родных мясцін”.

Супрацоўніцтва са СМІ.

Размяшчэнне інфармацыі аб мерапрыемствах і дзейнасці піянерскай дружыны на старонках сацыяльнай сеткі “Вконтакте”–“БРПА Піянеры Міншчыны”, “БРПА – піянеры Пуховщины”,  “Пярэжырская піянерская дружына”, сайце школы.

Актыўны ўдзел у конкурсах (раённых, абласных, рэспубліканскіх) прывёў да наступных пазітыўных вынікаў: раённы этап рэспубліканскай гульні “ДоброДел” – 1 месца, абласны этап рэспубліканскай гульні “ДоброДел” – 1 месца, раённы этап рэспубліканскай гульні “Пароль – Октябрёнок: хотим все знать” – 1 месца,

Работа педагога-арганізатара на працягу навучальнага года заключалася і ў падрыхтоўцы і правядзенню агульнашкольных мерапрыемстваў. Мерапрыемствы, якія праводзілісяпедагогам-арганізатарам па асноўных напрамках выхаваўчай работы:

Грамадзянскае, патрыятычнае і ідэалагічнае выхаванне –Вечар сустрэчы выпускнікоў, Дзень памяці юнага героя-антыфашыста, фотаконкурс “Містэр школы”, святочны канцэрт да 8 Сакавіка, афармленне стэнда “Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, папярэджанне”, прыем у піянеры і акцябраты, акцыі “Пісьмо ветэрану!”, “Падары кнігу”;

Выхаванне здаровага ладу жыцця –абнаўленне інфармацыі на стэндах і сайце школы, выпуск агульнашкольная сценгазеты “Мы – за здаровы лад жыцця”, інфармацыйная акцыя да Міжнароднага дня барацьбы з туберкулезам, інфармацыйны блок “Ці ўсё ты ведаеш пра сваё здароўе?”;

Працоўнае выхаванне – акцыя “Абеліск”, акцыя “Чысты падворак”;

Прававое выхаванне – афармленне стэнда “Мае правы і абавязкі”.

Экалагічнае выхаванне – распрацоўка і рэалізацыя праекта “Экалагічнае выхаванне сродкамі гульнёвай дзейнасці”, інфармацыйны дайджэст і віктарына “Што ты ведаеш пра лес?”.

Падводзячы вынікі работы ў 2019/2020 навучальным годзе трэба адзначыць работу педагога-арганізатара, а таксама піянерскай дружыны здавальняючай. У параўнанні з 2018/2019 нав. годам рэйтынг піянерскай дружыны павысіўся з 8 да 3 месца.

У 2020/2019 н.г. у дружыне неабходна актывізаваць работу па ўсіх напрамках і праграмах дзейнасці БРПА, працу з дзецьмі па папулярызацыі піянерскага руху, змене маральнага і этычнага “мікраклімату” унутры атрадаў.

Неабходна перагледзець і удасканаліць работу педагога-арганізатара па асноўных напрамках выхаваўчай работы, распрацаваць алгарытм дастатковай занятасці ўсіх узроставых катэгорый навучэнцаў.

Плануецца скончыць аформленне пакоя дзіцячых і юнацкіх аб’яднанняў.

Педагог-арганізатар                                                            Сыцэвіч К.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.