Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные

“Культура і побыт беларусаў”

Дата: 26 января в 19:50, Обновлено 15 сентября в 21:07

Адукацыйная праграма аб’яднання па інтарэсах

“Культура і побыт беларусаў”

(базавы ўзровень)

Тлумачальная запіска

У канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі адным з асноўных напрамкаў з’яўляецца фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму асобы. У аснове гэтага працэсу ляжыць засваенне агульначалавечых каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый нашага народа. Сёння асаблівую актуальнасць набываюць краязнаўчыя заняткі, якія становяцца важным складаемым у фарміраванні асобы навучэнцаў.

XХІ стагоддзе багата на падзеі, факты, адкрыцці ў кожнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, грамадскім жыцці. Інфармацыйнае рэчышча, каля якога праходзіць кожны дзень чалавека, становіцца ўсё шырэйшым. З дапамогай электронных сродкаў можна здабыць разнастайную інфармацыю. Навучаючы сучасных дзяцей у гэтых умовах, вельмі важна не спазніцца ў паведамленні звестак, якія спатрэбяцца ім у дарослым жыцці і з якімі па-грамадзянску і па-чалавечы годна можна адчуваць сябе на зямлі продкаў, шанаваць яе гісторыю, культуру, мову, разважаць аб будучыні краіны. У сістэме сучаснай адукацыі ёсць розныя сродкі вывучэння беларускай спадчыны, сярод якіх значнае месца займаюць аб’яднанні фальклорна-этнаграфічнага накірунку.

Веданне сваіх духоўных каранёў, спазнанне шматвяковага вопыту продкаў, адметных асаблівасцей рэгіёна, радавода будзе спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў як грамадзянска-патрыятычных якасцей, так і пошукавых здольнасцей.

Праграма гурка “Культура і побыт беларусаў”  распрацавана на падставе тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага і турыстска-краязнаўчага профілю. Займаючыся ў гуртку, навучэнцы далучаюцца да багатай, самабытнай культуры беларускага народа, маюць магчымасць спазнаць вопыт продкаў, асаблівасці этнасу. Курс заняткаў па дадзенай праграме абагульняе набытыя веды пра Беларусь, яе гісторыю, традыцыі, дасягненні, уводзіць у змест навучання элементы краязнаўства, этнаграфіі, народнага і прафесійнага мастацтва, сучаснай гістарычнай і грамадскай думкі.

Праграма гурка “Культура і побыт беларусаў”  скіравана на фарміраванне здаровага светапогляду навучэнцаў, на ўсведамленне прыгажосці сваёй малой радзімы, на адчуванне сувязі і еднасці розных пакаленняў, на бачанне багацця мясцовай флоры і фаўны, духоўнай і матэрыяльнай культуры, радасці стваральнага жыцця, набыткаў багатай гісторыі.

Навучэнцы, дзякуючы засваенню мэты праграмы, будуць ганарыцца сваёй Бацькаўшчынай, імкнуцца памнажаць яе здабыткі, выкарыстоўваць багаты вопыт сваіх землякоў. Праграма скіравана на выхаванне асобы гуманістычных і дэмакратычных поглядаў з развітым пачуццём нацыянальнай самасвядомасці. Пачуццё патрыятызму, павагі да роднага краю, сваіх землякоў дасць станоўчы імпульс. Навучэнцы на шматлікіх прыкладах, пачутых у час заняткаў, пераканаюцца ў тым, што іх малая радзіма – самабытны куток Рэспублікі Беларусь, а іх землякі – цікавыя і таленавітыя людзі.

Праграма дае магчымасць арганізаваць адукацыйны працэс у цікавай, займальнай форме. Апрача лекцый і практычных заняткаў, педагог можа планаваць наведванне музеяў, правядзенне экскурсій з наступным іх абмеркаваннем, афармленне стэндаў, камплектаванне картатэкі фальклорных, этнаграфічных, краязнаўчых матэрыялаў, што будзе садзейнічаць падрыхтоўцы навучэнцаў да арганізацыі пошукавай і навуковай работы. Заняткі можна праводзіць з запрашэннем мясцовых жыхароў-умельцаў.

Дадзеная праграма дазваляе ў значнай меры ажыццяўляць на занятках прынцып рознаўзроўневага навучання: дыферэнцыяцыя ў падыходах можа рэалізоўвацца не толькі ў выбары і рэкамендацыі асобных тэм, а і ў іх паглыбленым і параўнальным вывучэнні з наступным абмеркаваннем важнейшых тэарэтычных паняццяў, свядомае засваенне якіх найлепшым чынам можна ажыццяўляць на мясцовым краязнаўчым і фальклорным матэрыяле.

Мэта праграмы: фарміраванне ў навучэнцаў ведаў аб родным краі; выхаванне патрыятызму, нацыянальнай свядомасці, любові да Бацькаўшчыны.

Задачы:

-  абудзіць цікавасць да родных мясцін і паглыбіць веды аб унікальным кутках беларускага краю;

-  далучыць маладое пакаленне да вывучэння набыткаў багатай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны нашага народа, акцэнтуючы ўвагу на фактах, якія закліканы спрыяць фарміраванню свядомасці навучэнцаў, іх грамадзянскага станаўлення да адчування ўнутранай патрэбы вучыцца і працаваць на карысць Радзімы;

-  паглыбіць і ўдасканаліць веды пра Бацькаўшчыну, выкарыстоўваючы мясцовы матэрыял, спалучаючы яго з набытымі ведамі па гісторыі, роднай мове і літаратуры, геаграфіі, абагульняючы і ўводзячы ў змест навучання элементы краязнаўства, этнаграфіі быту, сучаснай гістарычнай і грамадскай думкі;

-  выхаваць у навучэнцаў беражлівыя і паважлівыя адносіны да ўсяго лепшага, створанага землякамі, іх мовы, фальклорных, мясцовых прыродных багаццяў, вынікаў штодзённай працы;

-  абудзіць у навучэнцаў жаданне авалодваць неабходнымі для жыцця ведамі;

-  навучыць збіраць і сістэматызаваць мясцовы матэрыял (легенды, паданні, назвы-тапонімы і інш.);

-  паспрыяць фарміраванню маральна-эстэтычных поглядаў навучэнцаў, лагічнага мыслення, эрудыцыі, узбагачэнню слоўнікавага запасу і агульнай моўнай культуры.

Праграма складзена на аснове наступных прынцыпаў навучання і выхавання:

-  сувязь тэорыі з практыкай;

-  адзінства эмацыянальнага, маральнага і інтэлектуальнага развіцця;

-  дыферэнцыраваны падыход;

-  сістэмнасць і непарыўнасць у рабоце;

-  супрацоўніцтва педагога і навучэнцаў;

-  разнастайнасць відаў і форм дзейнасці;

-  комплекснасць;

-  прынцып свабоды выбару.

Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы

Узрост навучэнцаў – 10-14 гадоў. Тэрмін рэалізацыі праграмы – 2 гады.

Узрост навучэнцаў першага года навучання – 10-14 гадоў. Напаўняльнасць групы – 12-13 чалавек. Заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 1 гадзіне, усяго 2 гадзіны на тыдзень. Гадавая колькасць гадзін першага года навучання – 77 гадзін.

Узрост навучэнцаў другога года навучання – 11-15 гадоў. Колькасць навучэнцаў у групе складае 12-13 чалавек. Заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 1 гадзіне, усяго 2 гадзіны на тыдзень. Гадавая колькасць гадзін другога года навучання – 78.

Матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне

-  камп’ютар, прынтар;

-  магнітафон;

-  мультымедыапраектар;

-  стэнды і стэлажы для выстаў;

-  фотаапарат;

-  запісы  беларускіх народных песень.

Матэрыялы і абсталяванне:

-  геаграфічная карта;

-  канцылярскія тавары (каляровыя алоўкі, фламастары);

-  папера і магніты;

-  ніткі і іголкі для шыцця, нажніцы;

-  тканіна, каляровыя ніткі (мулінэ);

-  пяльцы для вышывання;

-  харчовыя прадукты для выпечкі караваю (гатовае дражджавое цеста, мука);

-  харчовыя прадукты для каляднага стала (вада, аўсяныя крупы (геркулес), ячневыя крупы, соль, цукар);

-  народныя мужчынскія і жаночыя касцюмы (малюнкі ці фота).

Літаратура для педагога

  1. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя: вучэб. дапам. - 4-е выд., перапрац./ уклад.: К.П.Кабашнікаў [і інш.]. – Мінск: Вышэйшая школа, 1996.—856с.
  2. Беларускі фальклор: хрэстаматыя /склад. М.Ф.Шалоўская і [інш.]. – Мінск: ТАА “Юніпрэс”, 2003.– 688с.
  3. Беларускі фальклор: энцыкл.: у 2т./рэдкал.: Г.П.Пашкоў і [інш.]. –Мінск, 2005-2006. –Т.1-2.
  4. Беларусы / НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; рэдкал.: В.М. Ярмалінская [і інш.].—Мінск: Беларуская навука, 2009.—Т.13: Тэатральнае мастацтва/ Р.Б. Смольскі [і інш.]; навук. рэд. А.І. Лакотка.—Мінск, 2012.—758с.: іл.
  5. Земляробчы каляндар. Абрады і звычаі / уклад. А.І. Гурскі, А.С. Ліс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 403с.
  6. Кабашнікаў, К.П. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч. для студэнтаў / К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік. – Мінск, 2000. – 392с.
  7. Казакова, І.В. Беларускі фальклор: вучэб. дапаможнік / І.В. Казакова. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2007. – 309с.
  8. Касцюкавец, Л.П. Беларускія народныя абрады / Л.П. Касцюкавец. – Мінск, 1994. – 128с.
  9. Кухаронак, Т.І. Сацыяльна-педагагічны патэнцыял беларускіх свят і абрадаў: вучэб.-метад. дапаможнік / Т.І. Кухаронак, В.Г. Кухаронак. – Мінск: БДПУ, 2005. – 108с.
  10. Кухаронак, Т.У. Сямейная абраднасць беларусаў / Т.У.Кухаронак // Сям’я і сямейны быт беларусаў. – Мінск, 1990. – 137с.
  11. Ліцьвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д. Ліцьвінка. – Мінск: Беларусь, 1998. – 190с.
  12. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – Мінск: Полымя, 2002.– 240с.
  13. Ракава, Л.В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы / Л.В. Ракава. – Мн.: Ураджай, 2000. – 111с.: іл.
  14. Раманцэвіч, В.І. Пачаткі роднае мовы: дапам. для ўсіх / В.І. Раманцэвіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. –143с.
  15. Стварэнне этнакультурна-адукацыйнай прасторы як умова выхавання духоўна-маральных каштоўнасцей і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: зборнік навукова-метадычных і практычных матэрыялаў / Склад. Т.М. Крыўко. – Мінск: НЦМТДМ, 2013. – 116с.
  16. Типовая программа дополнительного образования детей и молодёжи (туристско-краеведческий профиль)./ Сайт [Министерство образования Республики Беларусь]. – Режим доступа: http://www.edu.gov.by/ru/main.aspx?guid=6131 // Дата доступа: 26.09.2013г.
  17. Типовая программа дополнительного образования детей и молодёжи (художественный профиль) // Сайт [Министерство образования Республики Беларусь]. – Режим доступа: //http://edu.gov.by/main.aspx?guid=6131. Дата доступа: 25.09.2013г.
  18. Традыцыйнае вяселле Гродзеншчыны / запіс, літ. апрац. і натаванне песен. напеваў Т. Варфаламеевай. – Мінск, 1992. – 159с.
  19. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6т. – Т.1: Магілёўскае Падняпроў’е. – Мн.: Бел.навука, 2001. – 797с.; Т.2: Віцебскае Падзвінне.– Мн., 2004. – 910с.; Т.3: Гродзенскае Панямонне: у 2кн. – Кн.1 – Мн.: Выш.шк., 2006. – 608с.; Кн.2 – Мн.: Выш.шк., 2006. – 736с.

 Літаратура для навучэнцаў

  1. Анталогія беларускай народнай прыказкі, прымаўкі і выслоўя / уклад. А.С. Фядосік. – Мінск: Ураджай, 2002. – 298с.
  2. Беларускія народныя абрады / склад. Л.П. Касцюкавец. – Мінск: Беларусь, 1994. – 128с.
  3. Кабашнікаў, К.П. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч. для студэнтаў / К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік. – Мінск, 2000. – 392с.
  4. Краіна Беларусь: ілюстраваная гісторыя / У.Арлоў, З.Герасімовіч. – 2-е выд. дапрац. – Браціслава:Kalligram, spol.sr.o., 2012. – 320с.: іл.
  5. Кухаронак, Т.І. Сацыяльна-педагагічны патэнцыял беларускіх свят і абрадаў: вучэб.-метад. дапаможнік / Т.І. Кухаронак, В.Г. Кухаронак. – Мінск: БДПУ, 2005. – 108с.
  6. Лозка, А. Гульні, забавы, ігрышчы / А.Лозка. – Мн.: Беларуская навука, 1996. – 534с.: нот.іл.
  7. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – Мінск: Полымя, 2002. – 240с.
  8. Народная культура Беларусі: энцыкл. даведнік / пад агул. рэд. В.С. Цітова. – Мінск: БелЭн, 2002. – 432с.
  9. Народная спадчына: [для сярэд. і ст.шк. узросту] / уклад.: Фядосік А.С., Пятроўская Г.А. – Мінск: Народная, асвета,1984. – 208с.
  10. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65 000 слоў/ пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко. – Мінск: БелЭн, 2002.– 784с.
  11. Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі / В.С. Цітоў. –2-е выд. – Мінск: Беларусь, 2001. – 206с.: іл.
  12. Шур, В. Беларускія тыпы паселішчаў і іх назвы / В. Шур // Геаграфія: праблемы выкладання.– 1997.– с.75-85.
  13. Этнаграфiя Беларусi. Энцыклапедыя. Мінск: БелСЭ, 1989. – 575с.

Першы год навучання

Мэта: далучэнне навучэнцаў да культурнай спадчыны беларускага народа.

Задачы:

-  пазнаёміць навучэнцаў з беларускім народным календаром, старажытнымі абрадамі, звычаямі, забавамі;

-  прывіць цікавасць да народнай творчасці беларускага народа;

-  вывучаць культурную спадчыну сваёй мясцовасці.

Вучэбна-тэматычны план

аб’яднання па інтарэсах «Культура і побыт беларусаў»

на 2019/2020 н.г.

Тэма

Колькасць гадзін

1.

Уступныя заняткі

2

2.

Беларускі народны каляндар

22

3.

Народная творчасць беларусаў

12

4.

Народныя гульні і народная харэаграфія

16

5.

Традыцыйны народны тэкстыль і адзенне беларусаў

12

6.

Экспедыцыйная дзейнасць

8

7.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

3

8.

Заключныя заняткі

2

Усяго

77

Каляндарна – тэматычнае планаванне

аб’яднання па інтарэсах «Культура і побыт беларусаў»

на 2019/2020 н.г.

Дата

Тэма

Колькасць гадзін

1.

Уступныя заняткі. Вывучэнне матывацыі, здольнасцей навучэнцаў, іх пажаданняў шляхам анкетавання. Мэта і задачы гуртка на год. Правілы бяспечных паводзін.

2

2.

Беларускі народны каляндар. Характарыстыка свят, абрадаў і абрадавай паэзіі паводле народнага календара.

2

3.

Сувязь традыцыйных свят і абрадаў з галоўнымі этапамі жыцця і працоўнай дзейнасцю чалавека.

2

4.

Земляробчы каляндар і назвы месяцаў. Будні, святы, прысвяткі. Нерухомыя і рухомыя святы.

2

5.

Асеннія святы, звычаі і абрады. “Пакровы”. “Дзяды”. “Усе святыя”.

3

6.

Зімовыя святы. “Каляды”. Калядныя вечары. Тры куцці. Калядныя варожбы. “Вадохрышча”. “Грамніцы”.

3

7.

Веснавыя святы. “Масленіца”. “Вербніца”. “Вялікдзень”. “Сёмуха”.

2

8.

Летнія святы. “Купалле”. Жніўныя звычаі і абрады.

2

9.

Практычныя заняткі: рэканструкцыя народнай святочнай абраднасці. Распрацоўка сцэнарыяў, падрыхтоўка і правядзенне свят народнага календара: “Добры вечар таму, хто ў гэтым даму”, “Масленічныя забавы”, “Гуканне вясны”. Развучванне песень каляндарна-абрадавага цыкла.

6

10.

Народная творчасць беларусаў. Легенды і паданні. Жартоўныя легенды. Паданні пра назвы вёсак і гарадоў.

3

11.

Народны гумар. Жарты.

1

12.

Казкі чарадзейныя. Казкі бытавыя. Казкі-анекдоты. Легенды-былічкі.

3

13.

Практычныя заняткі.Чытанне народных казак і іх інсцэніроўкі. Запіс легенд і паданняў пра паходжанне вёсак сваёй мясцовасці. Турнір знаўцаў народных казак “Падарожжа ў краіну казак”. Састаўленне летапісу “Адкуль пайшла назва вёскі маёй?”.

5

14.

Народныя гульні і народная харэаграфія. Класіфікацыя народных гульняў.

1

15.

Дзіцячыя гульні. Старажытныя гульні, іх вытокі.

2

16.

Каляндарна-абрадавыя гульні і тэатралізаваныя відовішчы. Сямейна-абрадавыя гульні.

3

17.

Гульні, ігрышчы, танцы. Роля гульняў і танцаў у маральным выхаванні моладзі.

2

18.

Практычныя заняткі.Творчая майстэрня “Гульні маёй мясцовасці” і іх развучванне. Развучванне танца “Кадрыля”. Конкурсна-гульневая праграма “Свята беларускай народнай гульні”.

8

19

Традыцыйны народны тэкстыль і адзенне беларусаў. Тканыя паясы.

2

20

Ручнікі. Посцілкі і дываны.

1

21

Ручное ткацтва. Жаночае і мужчынскае адзенне.

2

22

Асаблівасці народнага адзення жыхароў Пухаўшчыны.

1

23

Практычныя заняткі. Вышыўка элементаў жаночага фартуха (вышыўка крыжыкам, падвойным крыжыкам, ланцужком, гладдзю). Маляванне ўзораў вышыўкі ручніка (арнамент “у валошкі”, “у галубкі”, “у зорачкі”).

6

24

Экспедыцыйная дзейнасць. Экспедыцыйныя даследаванні. Выбар інфарматараў і методыка запісу фальклорных крыніц. Вядзенне дзённіка: запаўненне анкет, фотафіксацыя, запіс успамінаў, твораў вуснай народнай творчасці, апісанні рэчаў.

2

25

Пашпартызацыя этнаграфічных матэрыялаў. Правілы паводзін з носьбітамі народнай культуры. Тэхнічныя сродкі запісу фальклору.

2

26

Практычныя заняткі.Складанне экспедыцыйных апытальнікаў з канкрэтным пералікам пытанняў. Апытанне мясцовых жыхароў, экспедыцыі па навакольных вёсках  з мэтай запісу мясцовых народных песень, казак, гульняў, збору экспанатаў, прадметаў побыту беларусаў.

4

27

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару. Наведванне выстаў, творчыя сустрэчы са знакамітымі землякамі

3

28

Заключныя заняткі

2

Кіраўнік аб'яднання - Сыцэвіч К.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.