Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные

Аб’яднанне па інтарэсах “Непаседы”

Дата: 26 января в 19:49, Обновлено 15 сентября в 21:05

Адукацыйная праграма аб’яднання па інтарэсах

“Непаседы”

(базавы ўзровень)

Музыка - найвялікшая крыніца эстэтычнай  і духоўнай асалоды. Яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго жыцця. Назіраючы рытмічнасць руху ў прыродзе і ў працоўных працэсах, вывучаючы законы жыцця, навукоўцы-фізіёлагі, навукоўцы-лекары звяртаюць увагу на пытанні выкарыстання музыкі ў спалучэнні з рухам у лячэбных мэтах. «Рух пад музыку аказваецца адным з самых эфектыўных метадаў развіцця музычнасці - метадам, заснаваным на натуральнай рэакцыі на музыку ўласцівай любому дзіцяці». Асабліва ярка выяўляецца ўзаемасувязь музыкі і рухаў у дзяцей. Вядома, што пры дапамозе рухаў дзіця пазнае свет. Выконваючы розныя рухі ў гульнях, танцах дзеці пашыраюць свае веды пра рэчаіснасці.

У працэсе заняткаў музычна-рытмічнымі рухамі ў дзяцей развіваюцца музычны слых, памяць, увага; выхоўваюцца маральна-валявыя якасці: спрыт, дакладнасць, хуткасць, мэтанакіраванасць; выпрацоўваюцца такія ўласцівасці руху як мяккасць, пружыністымі, энергічнасць, пластычнасць; ўмацоўваецца арганізм дзіцяці, паляпшаецца выправа. Музычны рытм спрыяе ўпарадкаванню рухаў і палягчае валоданне імі.

Мэты

Мэтамі гуртка з'яўляюцца:

• раскрыццё творчай асобы дзіцяці сродкамі харэаграфічнага мастацтва;

• стварэнне умоў для самарэалізацыі дзіцяці ў творчасці;

• стварэнне спрыяльных умоў для ўмацавання здароўя;

• фарміраванне духоўна - маральнай асобы дзіцяці сродкамі танцавальнага мастацтва.

У адпаведнасці з дадзенымі мэтамі вылучаны наступныя задачы:

 адукацыйныя:

• навучанне дзяцей танцавальным рухам;

• фарміраванне ўмення слухаць музыку, разумець яе настрой, характар, перадаваць іх з дапамогай танцавальных рухаў;

• фарміраванне культуры руху, выразнасці рухаў і поз;

• фарміраванне ўмення арыентавацца ў прасторы;

         выхаваўчыя:

• развіццё ў дзяцей актыўнасці і самастойнасці;

• фарміраванне агульнай культуры асобы дзiцяцi;

• стварэнне атмасферы радасці дзіцячай творчасці ў супрацоўніцтве - вучыць радавацца поспехам іншых і уносіць уклад у агульны поспех;

• прыцягненне дзяцей да вывучэння танцавальных традыцый;

 аздараўленчыя:

• ўмацаванне здароўя дзяцей;

• развіццё спрыту, гібкасці, каардынацыі рухаў, уменні пераадольваць цяжкасці;

• фарміраванне паставы.

Каляндарна – тэматычнае планаванне

аб’яднання па інтарэсах «Непаседы»

на 2019/2020 н.г.

Дата

Тэма

Колькасць гадзін

1.

Уводзіны. Танцы у нашым жыцці. Для чаго патрэбны танец. Як навучыцца танцаваць.

1

2.

Што надзець? Дзе і калі танцаваць? Дыханне. Як праверыць пульс?

1

3.

Гульні-мініяцюры (арэлі, караблік, шарык).  Гульні - ператварэнні («драўляная і мяккая лялькі», «кветачка», «вяровачцы», «млын»). Прыстаўны крок.

1

4.

Што такое размінка? Навошта яна патрэбна?

Выправа. Практыкаванні на выправу. Цэнтр руху.

1

5.

Развучванне танца “Віншаванне настаўнікаў”

4

6.

Развучванне танца “Матуля родная мая”

4

7.

Беларускія народныя танцы. Гісторыя, асноўныя хады і рухі.

2

8.

Развучванне асноўных рухаў і хадоў беларускага народнага танца “Таўкачыкі”

6

9.

Развучванне асноўных рухаў і хадоў беларускага народнага танца “Полька”

6

10.

Развучванне танца “Навагодні калейдаскоп”

4

11.

Развучванне танца “Go Down Moses”

6

12.

Развучванне кампазіцыі “Папуры сучасных танцаў”

8

13.

Выбар музыкі,  стылістыкі танца да святочнага канцэрту. Развучванне танца “Падарунак маці”

5

14.

Развучванне асноўных рухаў і хадоў беларускага народнага танца “Кадрыля”

7

15.

Развучванне танца “Дзень Перамогі”

5

16.

Развучванне танца “Дзеці ўсёй Зямлі” (да Дня Перамогі)

6

17.

Падрыхтоўка танцавальнага нумара да свята “Апошняга званка”

6

18.

Падрыхтоўка і правядзенне выніковага канцэрту

2

19

Падвядзенне вынікаў працы аб’яднання

1

Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах – Сыцэвіч К.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.