Воспитательная работа

Дата: 3 февраля в 22:41, Обновлено 5 сентября в 13:28

Развіццё сістэмы выхавання дзяцей і моладзі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі ідэалогіі беларускай дзяржавы, прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі,палажэннямі, якія ўступілі ў сілу з 1 верасня 2011 г., Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыі* і праграмы неперарыўнага выхавання дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гг.

Адным з асноўных накірункаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі ў адпаведнасці з Кодэксам з'яўляецца забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі па выхаванні навучэнцаў, у тым ліку па фарміраванні ў дзяцей і моладзі грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працалюбства, духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця.

Адпаведна арт.І Кодэкса выхаванне – мэтанакіраваны працэс фарміравання духоўна-маральнай і эмацыйна каштоўнаснай сферы асобы навучэнца. Выхаванне заснавана на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы.

У адпаведнасці з арт.18 Кодэкса мэта выхавання – фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай,творчай асобы навучэнца.

Асноўнаныя складаючыя выхавання:

  • грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;
  • ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца веды асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прывіццё падрастаючаму пакаленню асноўных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;
  • маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне навучэнца да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў;
  • эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага;
  • выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца патрэбы ў самаразвіцці і сацыяльным узаемадзеянні, псіхалагічнай культуры;
  • выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца навыкаў здаровага ладу жыцця, разуменне значымасці здароўя як каштоўнасці, фізічнае ўдасканаленне;
  • гендэрнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца уяўленняў пра ролю і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;
  • сямейнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца каштоўнасных адносін да сям'і і выхавання дзяцей;
  • працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на разуменне навучэнцамі працы як асабістай і сацыяльнай каштоўнасці, усведамленне прафесійнага выбару, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці;
  • экалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца каштоўнасных адносін да прыроды;
  • выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці, паўсядзённага жыцця;
  • выхаванне культуры побыту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца каштоўнасных адносін да матэрыяльнага асяродку, уменні мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час.

Мэта ідэалагічнай і выхаваўчай работы на 2020/2021 навучальны год:

стварэнне адукацыйная прасторы школы, якая дазваляе забяспечыць рост асобы вучня і яго падрыхтоўку да паўнавартнастнага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім і прафесійным жыцці.

Задачы:

  1. Фарміраваць у навучэнцаў асноўныя каштоўнасці, ідэі, перакананні, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, выхоўваюць актыўную грамадзянскую пазіцыю праз сацыяльна-значную дзейнасць на карысць, асобы, грамадства, дзяржавы.
  2. Развіваць вучнёўскае самакіраванне, якое спрыяе павышэнню адказнасці навучэнцаў, арганізацыі іх побыту і вольнага часу, задавальненню духоўна-маральных запытаў, фарміраванню навыкаў самадысцыпліны, нацыянальнай самасвядомасці і паважлівага станаўлення да культуры і традыцый дзяржавы і іншых народаў.
  3. Фарміраваць інфармацыйную і прававую культурунавучэнцаў, педагогаў, бацькоў у працэсе сацыяльна-педагагічнага суправаджэння выхаваўчага працэсу.
  4. Узаемадзейнічаць з бацькамі навучэнцаў з мэтай узмацнення ролі сям’і ў працэсе выхавання.
  5. Развіваць творчы патэнцыял асобы вучня, які спрыяе фарміраванню гатоўнасці да прафесійнай дзейнасці, актыўнай адаптацыі на рынку працы.
  6. Фарміраваць культуру здаровага ладу жыцця на аснове ўдасканалення маральнага і фізічнага здароў’я школьнікаў праз актыўныя заняткі спортам, удзелам у спартыўным жыцці школы і прапаганду спартыўных дасягненняў нашай краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.